Описание
Асноўная ідэя мясцовай ініцыятывы «Фестываль моладзевых субкультур «Энергія маладосці» ў тым, каб прэзентаваць розныя моладзевыя субкультуры, прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод моладзі, аб'яднаць таленавітую моладзь, прадставіць яе высокія магчымасці, стварыць сучасную спартыўна-забаўляльную пляцоўку, адкрытую для творчых эксперыментаў.
Мы рады таму, што трэці год крок за крокам адраджаем фестывальнае жыццё нашага горада, а таксама вельмі ўдзячны тым, хто быў і застаецца з намі!
Падчас фестываляў праходзілі:
・будаўніцтва і адкрыццё скейт-пляцоўкі са сцэнай
・спаборніцтвы па скейтбордынгу і ВМХ
・спаборніцтвы па Street Workout
・велаквесты, велапрабегі, Дзень без аўто
・усталяванне і адкрыццё велапарковак, карты тайм-лагістыкі
・танцавальны марафон, майстар-класы па вулічных танцах, тэатр мод
・фестывалі фарбаў Холі з удзелам ды-джэяў і рэп-выканаўцаў, парад мыльных бурбалак
・опэн-эйр з удзелам беларускіх поп/хіп-хоп/рок/метал/фолк/панк-гуртоў
・фаер-шоў і светлавое шоў
・Доггі-парк - конкурсы сабак
・Дні энергіі - экалагічныя конкурсы і зоны
・Планета навуковых цудаў - інтэрактыўная навукова-пазнавальная пляцоўка
・Дранік-шоў
・Жывая бібліятэка - праект, дзе замест кніг людзі
・выставы і продаж вырабаў рамеснікаў
・майстар-класы па стрыт-арту, пленэры, фотасушка
працавалі: вулічныя тэатры, гарадкі рамеснікаў, фудкорты, пазнавальныя і спартыўна-забаўляльныя пляцоўкі, арт-зоны, зоны здароўя і прыгажосці, дзіцячыя зоны, лазертэг, цір і інш.
Шмат напрамкаў прадстаўляла моладзь з суседніх гарадоў і сталіцы, з іншых абласцей, а Доггі-парк прыцягнуў замежных удзельнікаў. Фестываль наведвалі штогод каля 1000 чалавек.