Сусветны кнігазбор. Пераклады на беларускую мову

  • Подписчики: 323 подписчиков
  • ID: 91262835
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
susvetny_knihazbor

Описание

Вітаем Вас, паважаныя сябры! Мы пачынаем новы праект, накіраваны на павелічэнэнне карыстання беларускай мовай. Нашай мэтай з'яўляецца рост цікавасці да беларускай мовы ў чытаючай частцы беларускага грамадства. Праз павелічэнне фонду перакладзеных на беларускую мову шэдэўраў сусветнай літаратуры і максімальную іх даступнасць мы паспрабуем пашырыць кола тых, хто будзе рабіць выбар на карысць беларускай мовы, разважаючы над тым, які варыянт пачытаць: рускамоўны, альбо беларускамоўны. Паступова мы будзем працаваць над тым, каб перакладзеныя на беларускую мову сусветныя шэдэўры можна было набыць у любой буйной кніжнай краме. Зараз з гэтым пытаннем у нас вельмі сумна, таму гэта задача на далёкую перспектыву. Пакуль што мы можам займацца зборам і публікацыяй ужо выдадзеных перакладаў, прапагандуючы чытанне на беларускай мове сярод карыстальнікаў VK. Наш праект некамерцыйны. Прадухіляючы некатарыя прэтэнзіі, што могуць узнікнуць, трэба адзначыць адзін момант: на сённяшні дзень мы публікуем толькі тыя творы, якія ўжо ў розных крыніцах існуюць у адкрытым доступе. Калі вы з'яўляецесь ўладальнікам аўтарскіх правоў на апублікаваны намі матэрыял, мы без якіх-небудзь праблем яго выдалім пры першым вашым звароце. Мы будзем рады любой дапамоге: калі ў каго ёсць ужо выдадзеныя кнігі, ці вы не шкадуеце ахвяраваць 2-3 гадзіны ў тыдзень на рэдактарскую працу па ўдасканалянню матэрыялу, пакідайце свае прапановы ў абмеркаванні.